Previous Entry Share Next Entry
Рэвалюцыя праз сыцыяльныя сеткі. Дзея другая
crafrer1992
 8 Чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся другі сход удзельнікаў акцыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". У параўнаньні з мінулым разам (першая сустрэча адбылася тыдзень таму) людзей было намнога больш. Цяпер прыйшло не 50-100 чалавек, а значна болей (каля 500). На плошчы былі заўважаны 2 амапаўца ў форме. Было даволі шмат супрацоўнікаў КДБ у цывільным. Прысутныя пачалі ляскаць у далоні хлопцу, які сьпяваў песьню "Всё идет по плану". Хутка на тым месцы з гітарай выступаў мужчына больш сталага ўзросту. Прысутныя прасілі яго прасьпяваць "Тры чарапахі", але не дачуўшыся адказу моладзь сама пачала гэту песьню. Калі скончылі сьпяваць, на гадзінніку было амаль 19.30. Усе пачалі разыходзіцца. Міліцыя ўжо падрыхтавала рупар, але скарыстацца ім не пасьпела - людзі разышліся.







?

Log in