Share Next Entry
Акцыя "Стоп бензін" сёмага чэрвеня ў Менску. Абуджэньне пасьля сьнежаньскага гіпнозу?
crafrer1992
 Спачатку на прашпекце было даволі ціха і спакойна. На ходніках сабралася некалькі рэпарцёраў, былі і "рэпарцёры" з рацыямі. Было цяжка вызначыць месца, дзе пачнецца акцыя. Зараджэньнем стаў адзін аўтамабіль, які спыніўся каля цырку. Кіроўца паставіў аварыйны трохкутнік і адкрыў капот. Каля яго адразу з'явіліся супрацоўнікі ДАІ. Адразу было цяжка паверыць, што гэта перарасьце ў нешта большае. Па меры таго, як ішоў час, імчалася плынь машын, дзея набірала абароты. Кіроўцы сігналілі, спынялі свае аўто, выходзілі з машын, піхалі іх, наклейвалі ўлёткі на шкло. Хуткасьць патоку меньшала і меньшала. Вось нарэшце ўтварылася сапраўдная пробка. Шмат машын проста стаялі. Некаторыя прадпрымалі адчайныя спробы паехаць. Недзе ў сярэдзіне акцыі з'явіўся АМАП. Яны выцесьнілі людзей з моста цераз раку Свіслач. Але людзі віталі кіроўцаў з ходнікаў абапал прашпекту. Каб распавесьці пра замаруджанасьць транспартнага руху, хачу прывесьці прыклад. Я ўбачыў каля моста БМВ Х6. Праз сорак хвілін той жа БМВ быў толькі перад цыркам. На акцыі прысутнічала шмат журналістаў, але па дзяржаўнаму тэлебачаньню пра акцыю не было ні слова. У час акцыі на праезжай частцы з'явілася шмат дробных грошай. Іх кідалі людзі з ходнікаў. Некаторыя кіроўцы з люкаў аўто таксама выкідвалі купюры. Як стала вядома пазьней, сотні людзей і машын стаялі на ўчастку ад Кастрычніцкай да галоўпаштампу. Я накіраваўся ў 20.53 ў бок пл. Я. Коласа. Адгалоскі акцыі "Стоп бензін" чуліся і там. Шмат кіроўцаў ехалі і сігналілі.
Аб выніках. Цяжка ўявіць, што ўлады неяк адрэагуюць на гэты пратэст. Кошты хутчэй за ўсё ніжэй не стануць. Але тут важна іншае. Я лічу, што найбольшую каштоўнасьць акцыя мела бо:
1. Беларусы ўпершыню пасьля падзей 19 сьнежня не пабаяліся выказаць свой пратэст.
2. Нязгодных было вельмі шмат.
3. Тыя хто не ведаў пра акцыю, таксама мусілі прыняць ўдзел (кіроўцы). Пешаходы падыходзілі і пыталіся, што тут адбываецца. Пасьля таго, як ім тлумачылі, яны заставаліся і падтрымлівалі ўдзельнікаў пратэсту.

  • 1
Прафесійна, як і хімік, журналіст быў бы з цябе някепскі)

Не, я сур'ёзна. Праўда.

  • 1
?

Log in