Previous Entry Share Next Entry
Людзі! Асцярожна! З ланцуга сарваўся сабака!
crafrer1992
Тое, што адбываецца апошнім часам у нашай краіне, цяжка апісаць, але я паспрабую. Відаць, масавы шпацыр 15 чэрвеня моцна напужаў ўсю "вертыкаль". Грозныя заявы і абяцанні "шарахнуць" разносіліся рэхам на працягу некалькіх дзён. Першай прыкметай "шарахання" стала ахова біятуалетаў у Менску. У час гэтага кдбшнага флэшмобу я быў затрыманы і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС. Там знялі адбіткі пальцаў, праверылі пашпартныя дадзеныя. Тры гадзіны не пратрымалі і за гэта дзякуй. Мяне здзівіла тое, што ў міліцыі не ведалі хто затрымліваў (затрымлівалі два бугая без апазнавальных знакаў і без прад'яўлення дакументаў). Спрабавалі высветліць, але поспеху гэта не прынесла. 22 чэрвеня "чорная хунта" выйшла на паляванне. Дзеянні "міліцыі" шакіравалі сваёй жорсткасцю, бязглуздасцю і непрадказальнасцю. Не зразумела, па чым вызначаліся людзі, якіх неабходна затрымаць. Улады разлічваюць прымусіць ўсіх баяцца, але ўсе пачынаюць ненавідзець. А нянавісць - страшная рэч, якая забівае страх. Улады баяцца свайго народу, але стараюцца не разабрацца са сваімі праблемамі, а прымусіць усіх маўчаць. Для гэтага выкарыстоўваецца запужванне грамадзян усімі магчымымі спосабамі: ад пагроз навучэнцам да масавых арыштаў. На людзей адкрылі самае натуральнае паляванне. Агонія рэжыму не можа цягнуцца бясконца. Спадзяюся, што хутка мы пабачым вялікія перамены.

Жыве Беларусь!

?

Log in