Previous Entry Share Next Entry
Вы разумееце, што адбылося?
crafrer1992
Розныя думкі мітусяцца цяпер у маёй неспакойнай галаве. Два дня - дзве падзеі. Спачатку акцыя "Стоп бензін", якая не абяцала нічога экстраардынарнага, перарасла ў стыхійны мітынг кіроўцаў і пешаходаў. Скажыце, хто-небудзь спадзяваўся на такі хуткі вынік? Я не! На наступны дзень ... загадаў зьнізіць кошты на паліва. Гэта канешне добра, але цяпер у "шматмільённага" электарата яшчэ больш замацуецца вобраз Бацькі-заступніка. А кошты ўсё роўна паднялі... Праз суткі новая акцыя прымусіла хвалявацца КДБ. Сотні юнакоў і дзяўчат выйшлі на шпацыр на Кастрычніцкай плошчы. Не-не... Вы не падумайце. Гэта проста супадзеньне))). Радуе тое, што на мінулай сустрэчы людзей было ў дзесяць разоў меньш. Паглядзім што з гэтага атрымаецца. У спорце ёсьць тэрмін "пік формы". Кожны атлет хоча, каб ён супаў з самымі важнымі спаборніцтвамі. Так і тут. Да 3 ліпеня засталося некалькі тыдняў (крыху больш за тры). Калі кожны раз будзе выходзіць ў дзесяць разоў больш, чым у мінулы, то ў дзень Х павінна сабрацца больш за 500 тыс. Ну я і фантазёр! Хаця я спадзяюся... 
Не магу не згадаць, як дзяржава клапоціцца пра нас, пра наша з вамі здароўе. Каб мы меньш палілі, былі падняты кошты на цыгарэты. Сёньня некалькі сяброў прыходзілі, скардзіліся і выказвалі намер кінуць гэту шкодную звычку. Хм... Я, як чалавек без шкодных звычак за іх рады. А што, калі цыгарэтамі не скончыцца? Калі, напрыклад, на 30% падымуць кошты на ўсе прадукты харчаваньня. Іх і так падымуць з-за павышэньня кошту на паліва, але есьці не кінеш... 

?

Log in